| |
|
Рэцэнзія на Kambinat
Нармальна! Запусьціўшы касэту, прыгатаваўся выслухаць нешта такое знаёмае - скрозь жыгімонтавазаўскае, ажно ў пачатку гучыць такі амаль Жан-Мішэль Жар. На капэрціку надрукавана: "belarus". Ня ведаю, як у каго, а мой, загадзя настроены на пэўны лад, розум крыху ўсхваляваўся: няўжо гэта "zV" вырашыліся зьмяніць творчае аблічча, г.зн. - імідж? Не, дусту вам! Наступная кампазыцыя, якая і дала назву, як заўсёды ў гэтага трыо, выдатна аформленаму альбому, паставіла ўсё на месцы: чарговы альбом zygimont VAZA працягвае эксплюатацыю некалі заяўленай стылістыкі, Якой? Тое мяне звычайна менш за ўсё хвалюе. Дум гэта ці такая вось разнавіднасьць прадзьвінутага трэшу - справа ня ў тым.
А бадай у тым, наколькі тая прадукцыя здольная паўплываць на публіку і выклікаць у слухача хоць якія эмоцыі. Адкажу адразу:
праграма "Камбінат" эмоцыі выклікае, Магчыма нават, што ў пэўнай часткі аўдыторыі тыя эмоцыі могуць зьлёгку нагадваць радасьць накшталт атрыманьня квартальнай прэміі за выкананьне пляну на тым самым гіганце індустрыі. Магчыма, хто-ніхто, праслухаўшы тую праграму, смачна плюне на родны завод і пойдзе запісвацца ў свабодныя прафсаюзы. Магчыма, нехта ўжо пасьля другой песьні выкіне касэту і ніколі ня пойдзе на выступ "zV", што таксама няблага: больш месца будзе для тых, каму група падабаецца.
Між тым, слухаю далей. Загалоўная, так сказаць, - праграмная кампазыцыя. Звычайны чад жыгімонтаў, толькі што гэтым разам занадта працяглы, а аднастайнае, без разьвіцьця, гітарнае сола выклікае толькі нянавісьць да розных пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва.
"Паліцэйскі сэкс". Нейкія пробліскі мэлёдыі, новае - ужываньне дадатковых шумоў (любімы прыёмчык гукарэжысэра Шлёмы?). Паколькі ўжываецда слова "паліцэйскі", песьня, трэба разумець, разьвенчвае "іхныя" норавы, Прагрэсіўная, значыць, музыка.
"Баракі". Усё ў тым жа тэмпе, тых жа тэмбрах, з той жа энэргетыкай, уласьцівай жыхарам доўгіх драўляных аднапавярховак часоў будаўніцтва МТЗ.
Другі бок. Інструмэнтальная кампазыцыя "Мой канвэер". Ага! Альбом, аказваецца, - канцэптуальны! Пацьверджаньнем таму - слова "канвэер", якое гучыць і ў песьні "Цемра". Гэтая ж інструмэнталка - адзінае, бадай, што сапраўды падтрымлівае канцэптуальнасьць, бо і праўда стварае пэўны вобраз. Мой розум зноў усхваляваўся, бо пачуў у тым гучаньні сьпеў рухавіка "ЛАЗ" у 20-гадовай эксплюатацыі на айчынных дарогах.
"Цемра". Сэнсацыя! Ва уступе гучыць фартэпіяна, якое з падачы "zV", безумоўна, узбагаціла ці то дум, ці то прадзьвінуты трэш - неістотна, што. Але ўзбагаціла!
"Партызанская рэспубліка" Аўтара музыкі і тэкстаў шаноўнага Скрьпу Эм Ха, відавочна, ахапіў крызыс, бо ўвесь тэкст песьні складаецца зь пяці радкоў, якія колькі разоў паўтараюцца. Трэба ехаць У Дом творчасці. Тым ня менш, песьня пазначаная новымі штучкамі ад Шлёмы: напачатку твору чуваць, як нешта (г-м, нешта! вядома, што!) наліваюць, усярэдзіне зноў трывожна гучыць фартэпіяна, заканчваецца опус перадкалядным віскам сьвіньні. Трэба
думаць, жыхар партызанскае рэспублікі, нарэшце, адшукаў тое, што хацеў.
Ну, і "Спакуса" нарэшце. Як зазвычай.
А ў цэлым "Камбінат" не такі ўжо страшны, якім яго малююць некаторыя ачарніцелі нашага сьветлага жыцьця. Калі вы, самотны, трапіце на нейкую выспу ў ак вымушае палітычных дзеячаў займацца тым, чаго патрабуе культурная сітуацыя. Гэта вельмі складана, і гэта не справа месяца ці года. Але мы вымушаныя гэтым займацца.
|
|