žygimont VAZA official website
Historyja
Dyskahrafija
Teksty
Fota
Presa
Kantakt
 
ПОМСТА ІНВАЛІДАЎ

Ня марыш болей пра свой допінг
Нярвова, хістка гледзіш усьлед
Заўважыў крохкія пялёсткі
Ізноў блукае руды дзед

На крэслах седзючы, сьпяваюць
Сьпяваюць, таньчаць шляхцюкі
Муры вачніц так зьвільгацелі
Іржа паўзе ва ўсе бакі

Помста!..

Нярвова цісьне нашы скроні
Ня ўратуе ўніформа
Народны дух тут зноў вітае
Ізноў вітае "вінанорма"

Спыніўся час. Ці то здаецца?
Ваколіц брудных вартаўнік
Пачаў абход свой ганаровы
Па рэйках лётае цягнік

Помста!..

Падвойваў кошты на праезд,
Але здабыць ня здолеў шкло
На грошы ўвагі не зьвяртаў,
Але прапіў чыёсь сьцябло

Гарэлка, кава (ці кава?)
Шыхты ўсё рушаць у далячынь
Як быццам - вунія дзяржаваў
Ня утрымаеш гэту плынь

Помста!..
АПОМЕРЦЬ

Касавура, змаркатліва
Плыгкі поц пільнуе нас
Леў ахізлы ўратуе
Плыгкі лёс турбуе вас
Лодзь амяжла лаштыр скіне
Вачадол зацёк глюзом
Рушта рэштаў не пакіне
Вачадол зацёк глюзом

Апомерць...

Лодзь амяжла лаштыр скіне
Вачадол зацёк глюзом
Рушта рэштаў не пакіне
Агалцелы злобай дом

То пухліна...

Апомерць...


МОРЖ

Робіш на падлозе,
Лезеш на сьцяну.
Піва не падвозяць.
Скончылі вайну.
Ластаўкі імкліва
Лётаюць вакол.
Не падвозяць піва.
Скончылі на стол.

Навокал бачна кожны грош.
Навокал бачна кожны дождж.
Навокал бачна кожны Сож.
Bedzie горш. Бывай, імклівы морж!

Крама камэрцыйна
З досвітку - ушчэнт.
Блатны мяне абразіў,
Што я - быццам мент...
Дзеўку ачмураеш,
Валіш на стагу.
Поўгадзіны марыш,
Узгадваеш вайну...

Навокал бачна кожны грош.
Навокал бачна кожны дождж.
Навокал бачна кожны Сож.
Bedzie горш. Бывай, імклівы морж!


Адбывае тэрмін
За забойства лось.
Што за горад-казка!
Дзіва адбылось.
Поўгадзіны маеш -
Кава, піва - gut!
Як дурань, сустракаеш
Травеньскі салют.

Навокал бачна кожны грош.
Навокал бачна кожны дождж.
Навокал бачна кожны Сож.
Bedzie горш. Бывай, імклівы морж!


НЕМЕНЬ

Спаражніўся ясны пан.
Усё запар, запар - падман...
Таўпарня навокал, тлум,
Сталец вымаўляе глум...

Немень...
Базылішак вохрыць улёт.
Тролява люстэрка - лёд.
У неба паліць мой мажджэр.
Жончын узгадваеш гімэр...

Немень...

Корзна трымціць у мятульгі.
Гідкі пах йдзе ад вады.
Шпакаўніца - дом шпакоў.
Пляткар прэ з усіх бакоў...

Немень...

ЗМРОК

Нялюдзкі тлум пануе над абшарам.
Нялюдзкі тлум пануе над абшарам.
Блакітны глум сапсуе ўсё цяжарам.
Блакітны глум.

Паміж вачэй накіравана руля.
Паміж вачэй накіравана руля.
Ужо лягчэй. Ужо лягчэй для кулі.

Змрок...

Нялюдзкі тлум пануе над абшарам.
Нялюдзкі тлум пануе над абшарам.
Блакітны глум сапсуе ўсё цяжарам.
Блакітны глум.

Змрок...

ASTA (Ненавязьлівы келіх)
Інструментал
PREZYDENT COLLECTION

ПРЭЗЫДЭНТ

Прыцэўка на зброі
Адылгаўся кат
Бераг увесь пахоны
Жадайма "Сто лят"!

Bottle адкаркуе
Мілы, мілы кат
Працягнецца руя
Жадайма "Сто лят"!

Зашыхтуе ўсіх ушчэнт
Цынаваны прэзыдэнт!


Не гудзі размысна
Мілы, мілы кат
Затанула выспа
Жадайма "Сто лят"!

Bottle адкаркуе
Мілы, мілы кат
Працягнецца руя
Жадайма "Сто лят"!

Зашыхтуе ўсіх ушчэнт
Цынаваны прэзыдэнт!


САМНАМБУЛІЗМ

Не зважаючы на сум,
Гінеш пад цяжарам дум
Знагла вые правадыр
Не раўнуючы - упыр
Шосты дзень п'е зарубач
Я зышоў, а ты, курва, ня плач
У лесе месьціцца гэнштаб
Спрабуй зьвесьці дзьвесьці баб

Протар адбівае зрок
Бачыў крушні, зараз - змрок
Рукамяцтва кожны раз
Труціць, курва, быццам газ

КАЗАРМА

На галінах голых зноў пульхнее сакрамант
Зноў на тварах хворых, - пад вачыма - атрамант
Не глядзяць вачыма, але й не чуюць душой
Шкляныя як шыбы, маўкліва клічуць за сабой

Кінулі казарму
Але гледзяць зноў
Пашарэла вапна
Тыпавых дамоў
Ізноў...


Незаўважна рушыць немагчыма тут для ўсіх
Смага зранку душыць, ціск прэсуе ўвечар слых
Адцякаюць грошы, застаецца чорны глум
Вынішчае вошаў бомж стары. Карацей - сум

Кінулі казарму
Але гледзяць зноў
Пашарэла вапна
Тыпавых дамоў
Ізноў...


DEAD HEAD

Пякарня зруйнавана
Габрэі - у швадрон!
Лісьлівец апантана
Трызьніць на ўвесь загон:

Dead Head!

Загаціць рухмацьцё
Нам загадвае ўрад
Ракар нас апрацуе,
Гуж выпраўляе кат

Dead Head!

DER DRITTE KRIEG

ALARM

Ціск. Чырвоны змрок.
Назіраеш крыж дарог.
Маладыя, на падхоп!
Зноў засыпала акоп!

Алярм!

Лейтэнант - вар'ят і псых.
Выбух. Закладвае слых.
Надвячоркам засьпяваў
Й проста ў сэрца атрымаў.

Алярм!

Стрэл. Нічога ня чуваць.
Атрымалася паспаць.
Боты зацяклі крывёй
Аб'ядаемся вайной

Алярм!
МАЛА

Мала. Ня толькі грошаў
Новы час кахаць
Роздум. Кволыя сэрцы
Прага працаваць

Космас быў так блізка
Роўнасьць. Што яшчэ бліжэй?
Ты шукаеш сьмерці
Прэч з маіх вачэй!

Мала!

Кроў. Як мэта
Стыне позірк
У лужыне ляжыць кабета
На грудзёх крывавы росчырк

Мала. Ня толькі праўды
Выйсьце. Дзе, дзе?
Рушыш з кантрабандай
Поўзаеш у багне

Мала!

MEMENTO

Ходзіш зноў, як апантаны
Лезеш у хламозд стары
Хочаш стацца беззаганным
Прэшся, падла, у сьвятары

Восень змыла пыл агідны
Танк наноў пафарбаваны
Грае марш, даўно абрыдлы
З-за замшэлага паркану
Вораг. Сябр. Пастка. Сон.

Бальшавік - адлева
Бальшавік - адправа
Хочаш супакою
Пакідаеш справу

Сьнегам замятае вочы
Розум засьцілае жах
Кат за табою пільна сочыць
Зь ценем блуду ў вачах

Вораг. Сябр. Пастка. Сон.

ПІЛІГРЫМ

Літасьць. Марнатраўны крок
Дзіўна. Сапсаваны зрок
Воля душыць усіх рабоў
Смага. Людзі смокчуць кроў

На ўсход!

Сэрца скамянела тут
Прыцярпеўся да любых пакут
Стала адмаўляеш усім
Нават калі гэта - сын

На ўсход!

Добра паляваць дзяцей
Сабаку й то забіць цяжэй
Па-над сьветам твой гімэр
Твар хаваеш за каўнер

На ўсход!
DER DRITTE KRIEG

Сон. Прачнуцца нельга ўжо
Што там зьлева за ружжо?
Дазваляецца спарон
Падмяняецца закон
Стой! Вакол зашмат людзёў
Небясьпечных за дзікоў
Не кладзіся болей спаць -
Можаш раніцай ня ўстаць

Недзе тут палацык быў
Мама, я браціка забіў,
Бо ён - маскаль
Нажаль...
Мроі. Прывіды. Здані.
З таго сьвету ёсьць пасланьні
Мроі. Здані.
Бачу, бачу

Блізкі бераг
Блізкі сябр
Блізкі позірк
Блізкі рай

АТАКА

Нарабілі змагароў
Абціраем з твару кроў
Нпбліжаецца туман
Вычвараецца блазан

Месяц льецца, бы вада
Ня пужае больш бяда
Адбылося ўсё даўно -
Нас на сьвеце ня было
Набліжаецца ўраган
Выкрываецца падман
Воўкі выюць на людзёў
Людзі выюць на ваўкоў

NOWE SYTUACJE

To nowe sytuacje
To nowe sytuacje
To nowe sytuacje
To nowe sytuacje
Nowe sytuacje
Nowe orientacje
Nowe sytuacje

Ogarna nas

Niewyjasnione sytuacje
Wysnione sytuacje
Niewyjasnione sytuacje
Wysnione sytuacje
Senne sytuacje
Senne orientacje
Senne sytuacje

Zdobeda nas

Senne sytuacje

Senne sytuacje
Nowe konstelacje
Nowe orientacje

Ogarna nas
Dotykaj nowych sytuacji
Dotykaj nowych orientacji
Dotykaj nowych konstelacji
Nowe sytuacje

KAMBINAT

КАМБІНАТ

Новы дом
Стары сусьвет
Ладны строй нашых кабет
Вопіс зроблены ўжо даўно
Рушыш, ня рушыш - западло!

Нам наканавана зноў
Судзіць, саджаць сваех бацькоў
Новы дом
Стары сусьвет
Ладны строй нашых кабет

Мора блізка там, за мяжой
Зноў у бруд ступіў нагой
Лета, вечар, подлы ліхтар
Асьвячае сапраўдны твар

Разам рушым да дзяўчын
На х... трэба "Збройны Чын"
Кінь паперы, бюракрат
Сустракай нашых дзяўчат

Грошы, рэчы - усё сюды
Зараз будуць вам "Дзяды"!
Пасьля зьмены - у гастраном
Як ня вып'ем, дык аблом

Там, наверсе: падцягні
Задалбалі "спадары"!
На "Тытанік" не хадзіў?
Значыць поўны ты дэбіл!
Новы дом
Стары сусьвет
Ладны строй нашых кабет

П'яны лезе на ліхтар
Калі, урэшце, прыйдзе Цар?
Насам-сам ня будзеш тут
Недавольным будзе суд

Мой варштат, маё дзяўчо
Я - сяржант, а ты - гаўно!

Новы дом
Стары сусьвет
Ладны строй нашых кабет
Хлопец добры, ды ня п'е
Непарадак, - будзь як усе!

Ах ты, падла, не хацеў?
Я сам ледзьве ацалеў!
За кардонам - гармідар
Падрыхтоўваюць пажар

Ружу ў дроце намалюй
Атрымаеш зараз х...
Рэж паскуду, вораг ён
Не глядзі, што шле праклён

Новы помнік адальем
Я вас усіх жывымі зьем!
Ну, нарэшце, Наш Палац
Упрыгожвае Наш Пляц
Новы дом
Стары сусьвет
Ладны строй нашых кабет

першая частка тэкстаў | трэцяя частка тэкстаў