| |
|
ПАЛІЦЭЙСКІ СЭКС
Ледзьве бачна, што далей
Зноў прылашчыў між вачэй
Сэкс, паліцэйскі сэкс
Толькі ўчора быў твой брат
Бач, - сьціскае аўтамат
Сэкс, паліцэйскі сэкс
Ня турбуйся, прыйдзе час
Пабяруцца з кожным з нас
Сэкс, паліцэйскі сэкс
БАРАКІ
Прыйдзе змрочны, плыгкі
Новы Сьвет
Воўчыя зграі, азірнешся -
Дзе сусед?
Гэй, жандары, ужо час
Да сарціру весьці нас!
Брага, смага, пошасьць, лёс
Бабы, дзеці - поўны воз
Гэй, жандары, ужо час
Да сарціру весьці нас!
Рулі, вочы, словы, бруд
Рэйкі, стравы, Народны Суд
Гэй, жандары, ужо час
|
Да сарціру весьці нас!
ЦЕМРА
Новы год рыхтуе зноўку
Для цябе чарговы Сон
Паляўнічаю тусоўку
Не кранае твой Закон
Цемра!..
Раніцой апахмяліўся
Да канвэеру - Бегом!
Зьлева - замак ненавісны
Справа - гарадскі раддом
Цемра!..
У газэце прагназуюць -
Засталося год, ці тры?
Твае думкі зафарбуюць,
Як на плоце, маляры
Цемра!..
ПАРТЫЗАНСКАЯ РЭСПУБЛІКА
Чорны дым над лесам
Чорны людзкі тлум
Карнікі з SS-у разганяюць сум
Акіян улёткаў сонца аж зацьміў
Бацька свайго сына віламі забіў
СПАКУСА
Устае з Усходу
|
Чырсоны слуп
Зьнішчаюць хамы
Сакральны дуб
Здрабнелы розум
Убогі Цар
Нага ў ботах
Топча цьвінтар
Крывавы позірк
Збуцьвелы дух
Лагодны дотык
Вільготных рук
Мутны вобраз
Цяжкі пасад
Ужо так блізка
Спакусы сад
KAJIN
КАІН
Ня зьлічоны твае жахі
Чорны стод перад вачыма
Спадзяешся ўнікнуць плахі
Хаця верыш - усё магчыма
Нават з уласным братам
Не паразумеўся
Пасьля, стаўшы катам,
Дзе падзеўся?..
Дзе падзеўся?..
Няма выйсьця, бо брак згоды
Падзялілі і бацькоў
Вынік сумны - два народы
Два сусьветы, адна кроў
|
|
Нават з уласным братам
Не паразумеўся
Пасьля, стаўшы катам,
Дзе падзеўся?..
Дзе падзеўся?..
У вачох - пустэча
Замест сэксу - інтэрнэт
Словы - недарэчы
Адкрый душу, зірні ў сьвет.
На сьвітанку - зноў пахмельле
Кава, тытунь, пах газэты
У суседа - зноў вясельле
Круцяць старыя касэты
Нават з уласным братам
Не паразумеўся
Пасьля, стаўшы катам,
Дзе падзеўся?..
Дзе падзеўся?..
САМОТА
Няма такое краіны,
Куды б цягнула цябе
Чакаеш выпуск навінаў
Каб задаволіць сябе
Няма жаданьняў
Няма сяброў
Няма спатканьняў
Бракуе слоў
Аднекуль чутныя стогны -
|
Каханьне зноў за сьцяной
Сьціскаеш кволыя сьцёгны
Ды сочыш зноў за сабой
Няма жаданьняў
Няма сяброў
Няма спатканьняў
Бракуе слоў
Сямейка едзе на дачу
Ты бачыш усё праз вакно
Ня верыш болей ва ўдачу
Табе ўжо - усё адно
Няма жаданьняў
Няма сяброў
Няма спатканьняў
Бракуе слоў
EASY RIDER
Бегчы ці ляцець?
Усё адно - куды
Трэба шчэ пасьпець
Замясьці сьляды
Па-над краем ноч
Шанец маеш зноў
Ды ўважай, ня збоч
Ня згубі сяброў
Адлятай
Шукай край,
Дзе жыцьцё
Быццам рай!
Раіць любяць тут:
|
Дзе-куды-калі,
Лепей ад пакут
За мяжу звалі!
Дзесьці нехта п'е
Піва з сябруком
Чуткі пра цябе
Абмяркоўвае
Адлятай
Шукай край,
Дзе жыцьцё
Быццам рай!
Вытрымка і воля -
Якасьці твае
Адзінае, ня здолеў
Зразумець сваех
Бегчы ці ляцець?
Усё адно - куды
Трэба шчэ пасьпець
Замясьці сьляды
Адлятай
Шукай край,
Дзе жыцьцё
Быццам рай!
ЛЯКАРНЯ
У тэлевізары - шмат сьвятаў
А па радыё - канцэртаў
Атрымалі ляўрэаты
Колькі значкаў і капэртаў
Зайздрасьць, хціваць, сум, галеча
|
|
Напаткалі зноў цябе
Прызначаеш мне сустрэчу
Усё адно - калі і дзе
Я не хачу ў лякарню!
Зноў ты кажаш пра каханьне,
Што нямашака яго
Што ня сьпіцца на сьвітаньні
Што прысьніла зноў ЯГО
Я не хачу ў лякарню!
Усе твае праблемы - звонку
Кажаш мне ў сто першы раз
Ты - чароўная скарбонка
І, таму, увесь сьвет для нас
Я не хачу ў лякарню!
ПОРНА
Як падлетак чырванееш
Льеш у келіх свой віно
Як ніколі, разумееш
Што яно і дзе яно
Па-над дахамі зноў бачыш
Зграі чорных груганоў
Ад агіды ледзь ня плачаш,
З думкай пра старых сяброў
Нязьлічоныя натоўпы
Сустракаеш зноў і зноў
Поўныя валізкі, торбы
Памідораў, агуркоў
|
Дачы, лецішчы, гароды...
Сэнс жыцьця вядомы ўсім
Хмары шэрага смуроду
Дыхаць не даюць зусім
Атачае здолу
Атачае згары
Усіх нас порна
Старое порна
Добрае порна
Сьветлае порна
Ледзь кранеш сваю ўдачу
Дык адразу - гармідар
Трэба перціся на дачу
Ты жа - дбайны гаспадар
Нейкі ён несамавіты -
Разглядаеш сьпевака
І фрызура - бы завіты,
Й крой ня модны пінжака
Дзесьці ёсьць, напэўна, шчасьце
Клад зарыты недзе ёсьць
Разьдзіраюць кагось жарсьці
Некага зьядае злосьць
Зноў заліла сутарэньні
Усе вадой
Але ўратаваў саленьні,
Ты - герой!
Атачае здолу
Атачае згары
Усіх нас порна
Старое порна
Добрае порна
|
Сьветлае порна
Засяродзіў зноў увагу
На праблемах землякоў
Што ў 15-м прадмагу
Труцяць сёньня пацукоў
Відавочна, што ня здужаць
Нашы немцаў абыграць
Сын - у войску, год як служыць
Звольняць месяцаў праз пяць
Як падлетак чырванееш
Льеш у келіх свой віно
Як ніколі, разумееш
Што яно і дзе яно
Па-над дахамі зноў бачыш
Зграі чорных груганоў
Ад агіды ледзь ня плачаш,
З думкай пра старых сяброў
Атачае здолу
Атачае згары
Усіх нас порна
Старое порна
Добрае порна
Сьветлае порна
КАЛЯДНАЯ
На вашым двары
Дрэва стаяло
Ой раю-раіўся
Хрыстос нарадзіўся
На вашым двары
|
|
А на тым дрыве -
Цясова краваць
Ой раю-раіўся
Хрыстос нарадзіўся
На вашым двары
На той краваці -
Божая Маці
Ой раю-раіўся
Хрыстос нарадзіўся
На вашым двары
Божая Маці
Сына радзіла
Ой раю-раіўся
Хрыстос нарадзіўся
На вашым двары
Сыяджаліся
Князі-баяры
Ой раю-раіўся
Хрыстос нарадзіўся
На вашым двары
Сыяджаліся
Раду радзілі
Ой раю-раіўся
Хрыстос нарадзіўся
На вашым двары
Да й назвалі імём
Ісусам Хрыстом
Ой раю-раіўся
Хрыстос нарадзіўся
На вашым двары
Ісусам Хрыстом
|
Сьвятым Ражаством
Ой раю-раіўся
Хрыстос нарадзіўся
На вашым двары
CONTRAБАНДА
CONTRAБАНДА
Пільнуй тавар
Сачы ўважна
Тры дні запар
Сьпірт усе цягалі
А сёньня вельмі
Ваўчар важна
Набыць зраньня
І зноў - у залю
Дагляду мытнага
Штампоўкі пашпартаў
Квіткі набытыя
Ляжаць у кішэні
Тавар там прымуць
Абы ня стацца
Для мытных поглядаў
Жывой мішэньню.
Няхай нам зноўку
Пашанцуе
Абмінуць лоўка
Тых, хто пільнуе
Кантрабанда
Бяжы хутчэй, хавай шпарчэй
Кантрабанда
|
Хавай шпарчэй, бяжы хутчэй
Кантрабанда
Дазвол на вываз
Дазвол на ўвоз
Контра
Банда
Такі лёс!
А той, чарнявенькі
Ўляцеў учора
На ўсё, што меў
І сёньня ў бары
Сядзіць і квасіць
Балянс падлічыў
Усьмешка шчырая
На хітрым твары
Няхай нам зноўку
Пашанцуе
Абмінуць лоўка
Тых, хто пільнуе
Кантрабанда
Бяжы хутчэй, хавай шпарчэй
Кантрабанда
Хавай шпарчэй, бяжы хутчэй
Кантрабанда
Дазвол на вываз
Дазвол на ўвоз
Контра
Банда
Такі лёс!
|
першая частка тэкстаў | другая частка тэкстаў
|